Главная   Добавить в избранное Развіццё беларускага мовазнаўства ў 19 - пачатку 20 стагоддзя | курс лекций


Бесплатные Рефераты, дипломные работы, курсовые работы, доклады - скачать бесплатно Бесплатные Рефераты, дипломные работы, курсовые работы, доклады и т.п - скачать бесплатно.
 Поиск: 


Категории работ:
Рефераты
Дипломные работы
Курсовые работы
Контрольные работы
Доклады
Практические работы
Шпаргалки
Аттестационные работы
Отчеты по практике
Научные работы
Авторефераты
Учебные пособия
Статьи
Книги
Тесты
Лекции
Творческие работы
Презентации
Биографии
Монографии
Методички
Курсы лекций
Лабораторные работы
Задачи
Бизнес Планы
Диссертации
Разработки уроков
Конспекты уроков
Магистерские работы
Конспекты произведений
Анализы учебных пособий
Краткие изложения
Материалы конференций
Сочинения
Эссе
Анализы книг
Топики
Тезисы
Истории болезней

 

Развіццё беларускага мовазнаўства ў 19 - пачатку 20 стагоддзя - курс лекций


Категория: Курсы лекций
Рубрика: Иностранные языки и языкознание
Размер файла: 52 Kb
Количество загрузок:
24
Количество просмотров:
3594
Описание работы: курс лекций на тему Развіццё беларускага мовазнаўства ў 19 - пачатку 20 стагоддзя
Подробнее о работе: Читать или Скачать
Смотреть
Скачать


сць.

Але толькі ў пачатку ХХ ст. грамадскасць змагла адкрыта гаварыць пра самастойнасць беларускай мовы. Канчатковае прызнанне самастойнасці беларускага народа і яго мовы адбылося толькі ў паслякастрычніцкі час.

Працы аб беларускай мове ў першай палове ХІХ стагоддзя

Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, у якіх вымушана была развівацца беларуская культура, літаратура і мова ў ХІХ ст., беларуская навука і культура не прыйшлі ў заняпад. Гістарычныя і сацыяльна-эканамічныя ўмовы Беларусі наклалі свой адбітак на развіццё яе культуры і вызначылі своеасаблівы характар развіцця грамадства. Важнай асаблівасцю культурнага развіцця Беларусі было тое, што ва ўмовах працяглага жорсткага панска-каталіцкага прыгнёту значная частка беларускай інтэлігенцыі і дваранства прыняла польскую веру, культуру і мову. Таму пасля далучэння беларускіх земляў да Расійскай імперыі беларуская нацыянальная інтэлігенцыя фарміравалася вельмі марудна. У ХІХ ст. гэтаму перашкаджала і шавіністычная нацыянальная палітыка царызму ў адносінах да Беларусі.

Аднак уздым культурнага жыцця беларускага народа, рост яго нацыянальнай свядомасці праяўляліся ў развіцці мастацкай літаратуры на роднай мове, ва ўзмацненні антыпрыгонніцкіх настрояў у вусна-паэтычнай народнай творчасці, ва ўзмацненні сувязей беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі з перадавой грамадскасцю Расіі і Польшчы. Аб ажыўленні культурнага жыцця на Беларусі гэтага перыяду сведчыла і тое, што зяўляліся мясцовыя дзеячы, якія прысвячалі сваё жыццё вывучэнню гісторыі, побыту вусна-паэтычнай творчасці беларускага народа (І.І.Грыгаровіч, П.М.Шпілеўскі, І.І.Насовіч, А.К.Кіркор і інш.).

Прыкметна ўзрастае цікавасць да Беларусі і беларускай мовы з боку польскіх і расійскіх даследчыкаў. На Беларусь накіроўваецца экспедыцыя І.Ляпёхіна, матэрыялы аб выніках якой былі надрукаваны ў 1935 годзе.

Адной з найбольш ранніх і значных прац гэтага часу зяўляецца “Апісанне Крычаўскага графства”, складзенае ў 1786 г. Андрэем Меерам, якое было апублікавана толькі праз 100 гадоў Е.Р.Раманавым. Гэта праца мае больш этнаграфічны характар, звестак пра мову ў ёй вельмі мала, яны абмежаваныя толькі некаторымі асаблівасцямі вымаўлення.

Да першых прац, спецыяльна прысвечаных апісанню беларускай мовы, можна аднесці артыкул Канстанціна Калайдовіча “О белорусском наречии”, выдадзены ў 1822 годзе ў “Трудах общества любителей русской словесности”. К.Ф.Калайдовіч сцвярджаў, што беларуская мова заслугоўвае ўвагі філолагаў, бо яна вельмі адрозніваецца ад агульнапашыранай мовы ў Расіі, але ніхто беларускую мову яшчэ не вывучаў. Да артыкула аўтар далучыў Краткий словарь белорусского наречия на 67 слоў. Словы размешчаны ў алфавітным парадку, націск у рэестравых словах не пазначаецца. Для тлумачэння беларускіх слоў выкарыстаны два спосабы: пераклад на рускую мову і апісанне. Амаль да кожнага рэестравага слова падаецца прыклад з “Рускай праўды”, “Быція” Ф.Скарыны і некаторых іншых крыніц, прыводзяцца паралелі з нямецкай, грэчаскай, лацінскай, украінскай і рускай моў. Друкуючы артыкул і слоўнік, К.Ф.Калайдовіч меў намер звярнуць увагу саміх беларусаў на неабходнасць вывучэння іх роднай мовы, бо яны дакладней і лепей змогуць даследаваць сваю мову і з яе дапамогай растлумачыць старажытныя помнікі пісьменства.

Праяўляў вялікую цікавасць да беларускага народа і яго культуры вядомы чэшскі вучоны-славяназнаўца Павел Шафарык. У 1826 г. зявілася яго праца на нямецкай мове “Гісторыя славянскіх моў і літаратур паводле ўсіх дыялектаў”. Пазней (у 1842 г.) ён выдаў вялікае даследаванне “Славянскае народаапісанне”, якое ў 1843 годзе было перакладзена на рускую мову. У гэтым даследаванні аўтару ўдалося апісаць спецыфіку беларускай мовы. У раздзеле “Беларуская гаворка” П.Шафарык пісаў пра старажытныя помнікі беларускай літаратуры, пра Ф.Скарыну, пра беларускую мову. Ён вызначыў межы беларускай тэрыторыі, паведаміў пра колькасць насельніцтва Беларусі на 1842 год, пералічыў 15 асаблівасцей беларускай мовы. Чэшскі вучоны быў знаёмы з тэкстамі беларускай паэмы “Энеіда навыварат”, са зборнікам вершаў Аляксандра Рыпінскага, з творамі некаторых польскіх пісьменнікаў, творчасць якіх была звязана з Беларуссю. Цікава адзначыць, што ўпершыню “Энеіда навыварат” была згадана ў друку (на чэшскай і рускай мовах) менавіта П.Шафарыкам. У “Славянскім народаапісанні” ён указвае, што “невядомы рабіў спробу перакласці Вергіліеву “Энеіду” па ўзору маларускай (у рукапісе)”. Адзін з першых спісаў гэтага мастацкага помніка беларускай літаратуры першай паловы ХІХ ст. захоўваецца ў архіве ў Празе, у паперах П.І.Шафарыка.

Сярод прац аб беларускай мове першай паловы ХІХ ст. варта назваць і артыкул Цытовіча “Слова два о языке и грамотности Белой Руси (письмо к издателю)”, дзе змешчана некалькі заўваг аб беларускай мове - яе гісторыі, фанетыцы і марфалагічных рысах, а таксама значэнні як крыніцы для вывучэння рускай мовы.

Гаворачы пра першую палову ХІХ ст., нельга не згадаць Яна Чачота. У прадмове да 6-га тома сабраных ім фальклорных матэрыялаў ён даў агульную характарыстыку беларускай мовы і зрабіў спробу вызначыць яе важнейшыя фанетычныя і марфалагічныя рысы. У параўнанні з апісаннямі папярэднікаў, апісанне беларускай мовы Я.Чачотам было больш поўным, больш грунтоўным і падрабязным. Я.Чачот змясціў тут невялікі слоўнік беларускіх слоў і каля 200 прыказак. Слоўнік меў практычнае значэнне: аўтар ставіў мэту растлумачыць незразумелыя словы, якія сустракаюцца ў тэкстах. Беларускія словы, напісаныя лацінкай, перакладаў на польскую мову. Часам аўтар не абмяжоўваў пераклад адным словам і падаваў некалькі польскіх адпаведнікаў. Да некаторых слоў падаюцца тлумачэнні апісальнага характару з этнаграфічнымі каментарыямі. У слоўніку занатаваны фанетычныя і марфалагічныя варыянты слоў, першым у артыкуле падаецца найбольш пашыранае слова, пасля яго - астатнія. Рэестравыя словы маюць граматычныя рэмаркі: вызначаецца часціна мовы, у назоўніках - род і канчатак у форме Р. скл., у прыметніках - канчатак жаночага і ніякага роду.

У гэтым выданні Я.Чачота ёсць і другі слоўнічак на 230 артыкулаў. Своеасаблівасць гэтай падборкі ў тым, што, па-першае, рэестр ахоплівае асобныя дыялектныя словы; па-другое, разам з тлумачэннем слова падаюцца этыма ...........

Страницы: 1 | [2] | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |








 
 
Показывать только:


Портфель:
Выбранных работ  

На данный момент в нашей базе:
Рефераты: 23980
Курсовые работы: 21533
Доклады: 1070
Шпаргалки: 571
Дипломные работы: 5897
Учебные пособия: 529
Статьи: 854
Контрольные работы: 9919
Книги: 207
Практические работы: 370
Аттестационные работы: 98
Тесты: 73
Лекции: 876
Творческие работы: 292
Научные работы: 271
Отчеты по практике: 716
Авторефераты: 867
Презентации: 340
Биографии: 50
Монографии: 38
Методички: 633
Курсы лекций: 509
Лабораторные работы: 508
Задачи: 107
Бизнес Планы: 153
Диссертации: 83
Разработки уроков: 24
Конспекты уроков: 41
Магистерские работы: 54
Конспекты произведений: 27
Анализы учебных пособий: 8
Краткие изложения: 59
Материалы конференций: 15
Сочинения: 122
Эссе: 99
Анализы книг: 30
Топики: 74
Тезисы: 10
Истории болезней: 344

Всего работ: 71451
Рубрики по алфавиту:
А Б В Г Д Е Ж З
И Й К Л М Н О П
Р С Т У Ф Х Ц Ч
Ш Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я

 

 

Ключевые слова страницы: Развіццё беларускага мовазнаўства ў 19 - пачатку 20 стагоддзя | курс лекций

СтудентБанк.ру © 2013 - Банк рефератов, база студенческих работ, курсовых и дипломных работ, шпаргалок и докладов по различным дисциплинам, а также отчеты по практике и многое другое - бесплатно.
реклама на сайте
Лучшие лицензионные казино с выводом денег