Главная   Добавить в избранное Развіццё беларускага мовазнаўства ў 19 - пачатку 20 стагоддзя | курс лекций


Бесплатные Рефераты, дипломные работы, курсовые работы, доклады - скачать бесплатно Бесплатные Рефераты, дипломные работы, курсовые работы, доклады и т.п - скачать бесплатно.
 Поиск: 


Категории работ:
Рефераты
Дипломные работы
Курсовые работы
Контрольные работы
Доклады
Практические работы
Шпаргалки
Аттестационные работы
Отчеты по практике
Научные работы
Авторефераты
Учебные пособия
Статьи
Книги
Тесты
Лекции
Творческие работы
Презентации
Биографии
Монографии
Методички
Курсы лекций
Лабораторные работы
Задачи
Бизнес Планы
Диссертации
Разработки уроков
Конспекты уроков
Магистерские работы
Конспекты произведений
Анализы учебных пособий
Краткие изложения
Материалы конференций
Сочинения
Эссе
Анализы книг
Топики
Тезисы
Истории болезней

 

Развіццё беларускага мовазнаўства ў 19 - пачатку 20 стагоддзя - курс лекций


Категория: Курсы лекций
Рубрика: Иностранные языки и языкознание
Размер файла: 52 Kb
Количество загрузок:
24
Количество просмотров:
3594
Описание работы: курс лекций на тему Развіццё беларускага мовазнаўства ў 19 - пачатку 20 стагоддзя
Подробнее о работе: Читать или Скачать
Смотреть
Скачать


да беларускай мовы ў першай палове ХІХ ст. праяўляюць і лінгвісты. Адзін з іх - Фёдар Спірыдонавіч Шымкевіч, філолаг, выхаванец Кіеўскай духоўнай акадэміі. З 1828 года ён працаваў над слоўнікам рускай мовы, у якім меркаваў рускую лексіку падаць у параўнальным плане з усімі славянскімі і многімі іншымі замежнымі мовамі. У 1842 г. Акадэмія навук выдала працу Ф.Шымкевіча пад назвай “Корнеслов русского языка, сравненного со всеми главнейшими славянскими наречиями и с 24-мя иностранными языками”, а яе аўтара адзначылі прэміяй. Для беларускага мовазнаўства гэта праца цікавая тым, што аўтар часта карыстаецца паралелямі з беларускай мовы. Адлюстраваныя ў запісах фанетычныя асаблівасці, наяўнасць некаторых дыялектных слоў даюць падставу лічыць, што гэтыя запісы зроблены Ф.Шымкевічам у паўночна-ўсходняй частцы Беларусі.

Яшчэ большую цікавасць мае рукапіс “Собрание слов литовско-русского (белорусского) наречия”, датаваны 25 снежня 1838 г. Праца складаецца з 50 лістоў: 45 займае слоўнік, 3 - дадатак, 2 - чарнавыя запісы збіральніка. Націск у словах ставіцца не заўсёды, граматычныя паметы сустракаюцца рэдка. Тлумачэнне слоў даецца перакладамі на рускую мову адным або некалькімі сінанімічнымі словамі, а таксама апісальна. Не ўсе словы аўтар растлумачыў правільна: сустракаюцца расплывістыя апісанні, недакладныя і нават памылковы пераклад. Некалькі дзесяткаў слоў засталося без тлумачэння. Асобныя беларускія словы маюць англійскія, армянскія, балгарскія, венгерскія, грэчаскія, дацкія, іспанскія, італьянскія, лацінскія, эстонскія і іншыя адпаведнікі. Недахопам слоўніка можна лічыць невялікую колькасць ілюстрацыйнага матэрыялу. Прыклады звычайна ёсць там, дзе няма тлумачэння, або яно няправільнае. Рукапісны слоўнік Ф.Шымкевіча - адзін з першых слоўнікаў, у якім зафіксавана беларуская народная лексіка, але яго нельга разглядаць як самастойную лексікаграфічную працу. Гэта толькі дапаможны матэрыял для складання параўнальнага слоўніка. Гэта рукапісная праца была з поспехам выкарыстана самім аўтарам для складання “Корнеслова русского языка...” і служыла крыніцай матэрыялу для будучага слоўніка І.І.Грыгаровіча.

Такім чынам, для развіцця беларускай пісьмовай мовы і беларускага мовазнаўства перыяд з канца ХVІІІ да сярэдзіны ХІХ ст. не быў спрыяльным. Гэта быў перыяд, калі ў поглядах на беларускую мову не было адзінства: некоторыя яе разглядалі як дыялект польскай ці расійскай мовы, іншыя лічылі самастойнай. Але менавіта ў гэты час, значна раней за іншыя галіны беларускага мовазнаўства, пачынае сваё існаванне новая беларуская лексікаграфія. На гэтым этапе прыйшло цвёрдае ўсведамленне неабходнасці стварэння беларускіх лексікаграфічных прац, спачатку як дапаможнікаў для чытання старажытных летапісаў, пазней - як арыгінальных беларускіх даведнікаў. Работа фалькларыстаў, этнографаў, моваведаў першай паловы ХІХ ст. павялічвала фактычны беларускамоўны матэрыял і стварала магчымасці зяўлення к канцу ХІХ ст. абагульняльных прац па беларускім мовазнаўстве.

Тэма: Развіццё беларускага мовазнаўства ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст

Вывучэнне мясцовых гаворак

“Заходні Край” Расіі звярнуў на сябе асаблівую ўвагу царскага ўрада ў канцы 50-х - пачатку 60-х гадоў ХІ ст. Прычынай гэтага было “браджэнне мас”, якое абвастрылася ў сувязі з падрыхтоўкай і правядзеннем рэформы 1861 г., а таксама ўзмацненне руху за аднаўленне самастойнасці Польшчы ў межах 1772 года. Польскі бок дамагаўся аднавіць Рэч Паспалітую ў межаў, у якіх яна знаходзілася да падзелу ў канцы ХVІІІ ст., гэта значыць, уключыць у яе склад і Беларусь. Царскія ўлады, наадварот, імкнуліся даказаць, што “Заходні Край” - спрадвечная частка Расіі, а яго насельнікі - племя велікарускага народа. Для доказаў патрабаваліся адпаведныя факты і гэта прымушала даследчыкаў звяртацца да вывучэння побыту мясцовага насельніцтва, яго мовы. І расійскім, і польскім шавіністам галоўным было даказаць, што няма самостойнага беларускага народа, паколькі нельга было дапусціць разгортвання яго нацыянальных сіл.

Вострая барацьба грамадска-палітычных плыней і нацыянальная ўзбуджанасць народных мас прывяла да шырокага размаху этнаграфічных даследаванняў. На старонках газет і часопісаў пачало друкавацца шмат беларускіх народных песень, казак, прыказак, прымавак, загадак, пачалі змяшчацца этнаграфічныя замалёўкі. На Беларусі, якую да гэтага вывучалі пераважна польскія і рускія даследчыкі, вылучаюцца свае ўласныя сілы - спачатку Павел Міхайлавіч Шпілеўскі, Станіслаў Паўлавіч Мікуцкі, пасля І.І.Насовіч, М.Я.Нікіфароўскі, Е.Р.Раманаў, А.Я.Багдановіч, Я.Ф.Карскі, А.К.Сержпутоўскі, Ф.Багушэвіч і іншыя, здольныя вывучыць свой народ і яго мову.

У 60-70-я гг. ХІХ ст. была апісана значная частка беларускіх гаворак, у 80-90-я гг. гэта праца працягнулася, паглыбілася і былі зроблены спробы класіфікацыі беларускіх гаворак.

У 60-70-я гг. пачынаецца дзейнасць вядомых беларускіх этнографаў П.В.Шэйна, М.Я.Нікіфароўскага, Е.Р.Раманава, С.П.Мікуцкага, Дабравольскага, А.К.Сержпутоўскага і некаторых іншых.

Дзейнасць П.В.Шэйна пачалася на Беларусі ў сярэдзіне 60-х гг, пасля атрымання ім у 1865 г. пасады настаўніка Віцебскай гімназіі. Шматгадовыя назіранні над жывой гаворкай далі П.Шэйну магчымасць надрукаваць у 12-м томе “Записок отделения русского языка и словесности АН” (Спб., 1873) значны дадатак да слоўніка У.Даля - каля 490 слоў. Пасяліўшыся ў Віцебску, П.Шэйн усю сваю ўвагу скіраваў на вывучэнне беларускай народнай творчасці. Пры збіранні матэрыялаў П.Шэйн карыстаўся паслугамі карэспандэнтаў, для якіх у 1867 г. падрыхтаваў праграму збірання фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў, распрацаваў методыку іх апрацоўкі. Да зборніка “Беларускія песні” (Спб., 1873) П.Шэйн склаў дадатак - слоўнік “Объяснение непонятных слов, встречающихся в зборнике” на 850 слоў, выбраных з песень. Словы размешчаны ў алфавітным парадку і маюць належныя тлумачэнні. Укладаючы слоўнічак, П.Шэйн скарыстаў некаторыя лексікаграфічныя і фальклорныя працы. Ён уключыў у слоўнік уласныя імёны і назвы рэлігійных свят, падаў розныя граматычныя разрады слоў: злучнікі (але, бо), займеннікі (ён, які), прыназоўнікі (ў, для, з), прыслоўі (тудою, шпарка</ ...........

Страницы: 1 | 2 | 3 | [4] | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |








 
 
Показывать только:


Портфель:
Выбранных работ  

На данный момент в нашей базе:
Рефераты: 23980
Курсовые работы: 21533
Доклады: 1070
Шпаргалки: 571
Дипломные работы: 5897
Учебные пособия: 529
Статьи: 854
Контрольные работы: 9919
Книги: 207
Практические работы: 370
Аттестационные работы: 98
Тесты: 73
Лекции: 876
Творческие работы: 292
Научные работы: 271
Отчеты по практике: 716
Авторефераты: 867
Презентации: 340
Биографии: 50
Монографии: 38
Методички: 633
Курсы лекций: 509
Лабораторные работы: 508
Задачи: 107
Бизнес Планы: 153
Диссертации: 83
Разработки уроков: 24
Конспекты уроков: 41
Магистерские работы: 54
Конспекты произведений: 27
Анализы учебных пособий: 8
Краткие изложения: 59
Материалы конференций: 15
Сочинения: 122
Эссе: 99
Анализы книг: 30
Топики: 74
Тезисы: 10
Истории болезней: 344

Всего работ: 71451
Рубрики по алфавиту:
А Б В Г Д Е Ж З
И Й К Л М Н О П
Р С Т У Ф Х Ц Ч
Ш Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я

 

 

Ключевые слова страницы: Развіццё беларускага мовазнаўства ў 19 - пачатку 20 стагоддзя | курс лекций

СтудентБанк.ру © 2013 - Банк рефератов, база студенческих работ, курсовых и дипломных работ, шпаргалок и докладов по различным дисциплинам, а также отчеты по практике и многое другое - бесплатно.
реклама на сайте
Лучшие лицензионные казино с выводом денег