Главная   Добавить в избранное Развіццё беларускага мовазнаўства ў 19 - пачатку 20 стагоддзя | курс лекций


Бесплатные Рефераты, дипломные работы, курсовые работы, доклады - скачать бесплатно Бесплатные Рефераты, дипломные работы, курсовые работы, доклады и т.п - скачать бесплатно.
 Поиск: 


Категории работ:
Рефераты
Дипломные работы
Курсовые работы
Контрольные работы
Доклады
Практические работы
Шпаргалки
Аттестационные работы
Отчеты по практике
Научные работы
Авторефераты
Учебные пособия
Статьи
Книги
Тесты
Лекции
Творческие работы
Презентации
Биографии
Монографии
Методички
Курсы лекций
Лабораторные работы
Задачи
Бизнес Планы
Диссертации
Разработки уроков
Конспекты уроков
Магистерские работы
Конспекты произведений
Анализы учебных пособий
Краткие изложения
Материалы конференций
Сочинения
Эссе
Анализы книг
Топики
Тезисы
Истории болезней

 

Развіццё беларускага мовазнаўства ў 19 - пачатку 20 стагоддзя - курс лекций


Категория: Курсы лекций
Рубрика: Иностранные языки и языкознание
Размер файла: 52 Kb
Количество загрузок:
24
Количество просмотров:
3594
Описание работы: курс лекций на тему Развіццё беларускага мовазнаўства ў 19 - пачатку 20 стагоддзя
Подробнее о работе: Читать или Скачать
Смотреть
Скачать


нне ў слоўніку амаль усіх вядомых на той час прыёмаў і спосабаў апісання лексікі зрабілі даведнік шматпланавым і разнастайным паводле змешчанай ў ім лексічнай інфармацыі, што максімальна пашырыла чытацкую аўдыторыю, дазволіла выкарыстоўваць яго для самых розных мэт (навуковага вывучэння мясцовых беларускіх слоў, перакладу розных беларускіх тэкстаў на рускую мову, тлумачэння асобных этнаграфічных зяў і звычаяў і г.д.).


Універсальны характар “Словарь белорусского наречия” І.Насовіча не дазваляе адназначна вызначыць яго тып. Параўнальны аналіз слоўнікавых паказчыкаў у працы І.Насовіча паказвае, што найбольш паслядоўна ў ім рэалізуюцца дыялектны, перакладны і тлумачальны паказчыкі. Перакладны паказчык двухмоўнасці адлюстраваны ў слоўніку І.Насовіча адпаведнымі эквівалентамі ці апісальнымі тлумачэннямі па-руску ўсіх без выключэння рэестравых беларускіх слоў. Дыялектны паказчык таксама зяўляецца вызначальным, паколькі, каб пазбегнуць агульных з рускай мовай слоў, якія ўвайшлі ў рэестр “Спробы абласнога велікарускага слўніка”, І.Насовіч свядома не ўключыў у слоўнік шэраг лексем з асноўнага слоўнікавага фонду беларускай агульнанацыянальнай мовы (агонь, вада, зямля, нага і многія іншыя). Да рыс, якія характарызуюць “Словарь белорусского наречия” як пераважны дыялектны, можна аднесці: а) відавочную рэгіянальнасць значнай часткі рэестравых слоў (молодня `молнія`); б) дакладную фанетычную нерадачу жывога гучання мясцовых слоў (напр., да слова кгеркаць: [кг] произносится какъ латин. [g]); в) выкарыстанне ў якасці ілюстрацый фрагментаў жывой народна-дыялектнай мовы (нярэдка некалькі сказаў гутарковай мовы для ілюстрацыі пэўнага слова); г) адлюстраванне ўзроўню светаразумення простых людзей (напр., да слова жаль: человекъ безъ жалю въ сердце, не думаець, якъ отвечаць перед Богомъ) і некаторыя іншыя слоўнікавыя паказчыкі. У працы І.Насовіча ёсць шэраг паказчыкаў і прыёмаў апісання лексікі, якія звычайна рэалізуюцца ў тлумачальных слоўніках. Да такіх можна аднесці а) наяўнасць дэфініцый (кляшторъ - католический монастырь); б) тлумачэнне рэестравых беларускіх слоў пры дапамозе рускіх сінанімічных пар і радоў (шаповалъ - валяльщикъ, войлочникъ); в) наяўнасць стылістычных памет пры асобных рэестравых словах (ирон., ласк., негод., ругат., стар., унич., филос., церк., юрид. і інш. у “Тлумачэнні скарачэнняў у слоўніку”). Своеасаблівасць падыходу І.Насовіча да апісання розных уласцівасцей жывога беларускага слова абумоўлена не толькі ўдалым спалучэннем характэрных рыс самых розных тыпаў слоўнікаў, але і свядомым выкарыстаннем у якасці ілюстрацыйнага матэрыялу народных песень, прыказак, прымавак, фразеалагізмаў. Станоўчыя рысы слоўніка адзначылі ўжо сучаснікі І.Насовіча. Так, акадэмік І.Сразнеўскі лічыў, што “толькі пры дапамозе такога слоўніка ... можна пачаць падрабязныя даследаванні складу беларускай мовы”. Вялікую цікавасць навуковай грамадскасці “Словарь белорусского наречия” прыцягваў і ў пазнейшы час. У 1920-я гады, калі на Беларусі ішоў працэс актыўнага моўнага будаўніцтва, ён карыстаўся самым шырокім попытам у розных груп насельніцтва краіны. Наступныя два дзесяцігоддзі (30-40-я гг. ХХ ст.) характарызуюцца рэзка адмоўным стаўленнем да гэтага слоўніка. Аднак ужо ў пачатку 1950-х гадоў на старонках перыядычнага друку зяўляюцца спачатку адзінкавыя, а потым усё больш шматлікія станоўныя згадкі пра “Словарь белорусского наречия”. У 1983 годзе было ажыццёўлена яго факсімільнае перавыданне.

Вывучэнне гісторыі беларускай мовы ў другой палове ХІХ стагоддзя

Спрэчкі пра самастойнасць беларускай мовы працягваліся і ў другой палове ХІХ стагоддзя. У сувязі з гэтым польскія і расійскія даследчыкі ўважліва прыглядаліся да мовы насельнікаў Паўночна-заходняга краю з мэтай вывучэння ў тым ліку і гісторыі гэтай мовы. Акрамя таго ўжо к сярэдзіне ХІХ ст. сярод мовазнаўцаў склалася цвёрдае перакананне пра неабходнасць вывучэння мовы народа разам з гісторыяй народа, які зяўляецца яе творцам і носьбітам. Вывучэнне гісторыі мовы павінна абапірацца на фактычны матэрыял, які павінен чэрпацца з розных крыніц, і ў першую чаргу - з пісьмовых помнікаў. Такі погляд у сярэдзіне ХІХ ст. (1849) у працы Мысли об истории русского языка быў сфармуляваны рускім вучоным Ізмаілам Іванавічам Сразнеўскім. У гэтай працы аўтар вызначыў галоўныя этапы гісторыі рускай мовы ў шырокім разуменні, г.зн. уключаючы і беларускую мову. “Белорусское наречие” І.Сразнеўскі лічыў самым важным з мясцовых відазмяненняў рускай народнай мовы. Гэта праца набыла вялікі аўтарытэт у навуковых колах і неаднаразова перавыдавалася (апошні раз у 1959 г.), яна ў пэўным сэнсе вызначала шляхі дзейнасці айчынных моваведаў у галіне гісторыі мовы. У другой палове ХІХ ст. актыўна перавыдаваліся помнікі старажытнага пісьменства, праводзілася іх палеаграфічнае і лінгвістычнае вывучэнне. Віленская камісія, створаная ў 1864 годзе для разбору і выдання старажытных актаў, апублікавала на працягу 1864-1915 гг. 49 тамоў. Шырока выдаваліся летапісы, рэлігійныя і палемічныя працы, навуковыя і мастацкія творы. Публікацыя старажытных помнікаў і фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў дазваляла абектыўна і глыбока даследаваць розныя пытанні беларускай мовы. Беларускамоўны фактычны матэрыял не толькі супастаўляўся ў даследаванняў лінгвістаў, але і станавіўся асновай для напісання спецыяльных прац.

У 1884 г. было апублікавана даследаванне А.І.Нядзёшава “Гістарычны агляд найважнейшых гукавых і марфалагічных асаблівасцей беларускіх гаворак”. Гэта была па сутнасці першая спецыяльная праца па гістарычнай граматыцы. Гістарычны матэрыял аўтар браў з выдадзеных на той час помнікаў беларускага дзелавога пісьменства. Асноўная ўвага надавалася працам аўтараў ХVІ ст., паколькі, на думку І.А.Нядзёшава, у гэты час закончыўся працэс фарміравання беларускай мовы. Найбольш падрабязна аўтар спыніўся на фанетычных асаблівасцях, значна менш - на марфалагічных.

Сурёзна займаўся вывучэннем гісторыі беларускай мовы, даследаваннем старабеларускага пісьменства П.У.Уладзіміраў. Да нашага часу не страціла актуальнасці яго доктарская дысертацыя “Доктор Франциск Скорина; его переводы, печатные издания и язык” (Спб., 1888). Мову твораў беларускага першадрукара П.У.Уладзіміраў даследаваў у асобным раздзеле і кваліфікаваў яе як ...........

Страницы: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | [9] | 10 |








 
 
Показывать только:


Портфель:
Выбранных работ  

На данный момент в нашей базе:
Рефераты: 23980
Курсовые работы: 21533
Доклады: 1070
Шпаргалки: 571
Дипломные работы: 5897
Учебные пособия: 529
Статьи: 854
Контрольные работы: 9919
Книги: 207
Практические работы: 370
Аттестационные работы: 98
Тесты: 73
Лекции: 876
Творческие работы: 292
Научные работы: 271
Отчеты по практике: 716
Авторефераты: 867
Презентации: 340
Биографии: 50
Монографии: 38
Методички: 633
Курсы лекций: 509
Лабораторные работы: 508
Задачи: 107
Бизнес Планы: 153
Диссертации: 83
Разработки уроков: 24
Конспекты уроков: 41
Магистерские работы: 54
Конспекты произведений: 27
Анализы учебных пособий: 8
Краткие изложения: 59
Материалы конференций: 15
Сочинения: 122
Эссе: 99
Анализы книг: 30
Топики: 74
Тезисы: 10
Истории болезней: 344

Всего работ: 71451
Рубрики по алфавиту:
А Б В Г Д Е Ж З
И Й К Л М Н О П
Р С Т У Ф Х Ц Ч
Ш Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я

 

 

Ключевые слова страницы: Развіццё беларускага мовазнаўства ў 19 - пачатку 20 стагоддзя | курс лекций

СтудентБанк.ру © 2013 - Банк рефератов, база студенческих работ, курсовых и дипломных работ, шпаргалок и докладов по различным дисциплинам, а также отчеты по практике и многое другое - бесплатно.
реклама на сайте
Лучшие лицензионные казино с выводом денег