Главная   Добавить в избранное Развіццё беларускага мовазнаўства ў 19 - пачатку 20 стагоддзя | курс лекций


Бесплатные Рефераты, дипломные работы, курсовые работы, доклады - скачать бесплатно Бесплатные Рефераты, дипломные работы, курсовые работы, доклады и т.п - скачать бесплатно.
 Поиск: 


Категории работ:
Рефераты
Дипломные работы
Курсовые работы
Контрольные работы
Доклады
Практические работы
Шпаргалки
Аттестационные работы
Отчеты по практике
Научные работы
Авторефераты
Учебные пособия
Статьи
Книги
Тесты
Лекции
Творческие работы
Презентации
Биографии
Монографии
Методички
Курсы лекций
Лабораторные работы
Задачи
Бизнес Планы
Диссертации
Разработки уроков
Конспекты уроков
Магистерские работы
Конспекты произведений
Анализы учебных пособий
Краткие изложения
Материалы конференций
Сочинения
Эссе
Анализы книг
Топики
Тезисы
Истории болезней

 



Развіццё беларускага мовазнаўства ў 19 - пачатку 20 стагоддзя - курс лекций


Категория: Курсы лекций
Рубрика: Иностранные языки и языкознание
Размер файла: 52 Kb
Количество загрузок:
24
Количество просмотров:
3579
Описание работы: курс лекций на тему Развіццё беларускага мовазнаўства ў 19 - пачатку 20 стагоддзя
Подробнее о работе: Читать или Скачать
Смотреть
Скачать



Тэма: Беларусь і беларуская мова ў ХІХ ст

Адносіны грамадскасці да беларускай мовы

Развіццё параўнальна-гістарычнага мовазнаўства спрыяла абуджэнню цікавасці грамадскасці і лінгвістаў, у прыватнасці, да розных народаў і іх моў. Адной з такіх моў і была беларуская. Цікавасць да беларускай мовы абудзілі і палітычныя прычыны. У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай Беларусь была абяднага з Расіяй, увайшла ў склад Расійскай імперыі. Гэта гістарычная падзея мела моцны ўплыў на развіццё грамадскай думкі, асветы беларускага народа. Інтылігенцыя Беларусі пачала праяўляць цікавасць да дасягненняў рускай культуры і навукі. Грамадскасць Расіі таксама зацікавілася гісторыяй, навукай, мовай народа, які быў далучаны да Расіі. Узніклі спрэчкі, хто такія беларусы і якой мовай яны карыстаюцца. Вырашэннем гэтага пытання заняўся царскі ўрад. Было заяўлена, што Расія вярнула сабе частку сваіх земляў, якія некалі страціла. Польскі ж бок сцвярджаў, што Беларусь - частка Польшчы, беларуская мова - дыялект польскай. Такім чынам, самастойнасць Беларусі і беларускай мовы адмаўлялася абодвума бакамі. Назва “Беларусь” таксама афіцыйна не выкарыстоўвалася, замест яе выкарыстоўваліся назвы “Западнорусский край” і “Северо-Западный край”. У адносінах да беларускага народа праводзілася антынародная палітыка, ажыццяўляліся меры, накіраваныя на русіфікацыю, на знішчэнне думкі пра існаванне Беларусі як асобнага нацыянальнага рэгіёна са сваім гістарычнамі, культурнымі і моўнымі асаблівасцямі.

Ва ўмовах афіцыйнага непрызнання беларусаў як самастойнай нацыі абмяжоўваліся і сферы выкарыстання беларускай мовы. Адразу ж пасля далучэння на заходнія губерніі (Беларусь) пашырыўся указ Пятра І ад 1720 г., згодна з якім, забаранялася друкаваць кнігі на якой-небудзь мове, акрамя расійскай. Кацярына ІІ адкрыта ставіла мэту знішчыць са свядомасці мясцовага насельніцтва шкодную думку пра якія-небудзь адрозненні беларускага і ўкраінскага народаў ад расійскага. Ва ўмовах татальнай русіфікацыі беларуская мова, на якой у папярэднія часы была створана багатая літаратура, засталася толькі сродкам побытавых зносін вясковага насельніцтва.

Усё гэта адмоўным чынам адбівалася на вывучэнні беларускай мовы, магчымасцях стварэння літаратуры на ёй і нават магчымасці яе існавання. Сярод мовазнаўцаў існавалі процілеглыя меркаванні і погляды на беларускую мову. Адны з іх, знаходзячыся ў межах звыклых уяўленнях і стэрэатыпаў, лічылі беларускую мову дыялектам велікарускай або польскай мовы (У.Даль, В. Багародзіцкі, А.Будзіловіч, І.Лапо, А.Сабалеўскі, І.Сразнеўскі, А.Патабня і інш.). Іншыя даследчыкі (С.Ліндэ, Я.Чачот, М.Надзеждзін, М.Максімовіч, К.Калайдовіч, П.Шпілеўскі, З. Даленга-Хадакоўскі, Дз.Языкаў) разглядалі беларускую мову як самастойную і заклікалі вывучаць яе.

Падставай лічыць беларускую мову дыялектам польскай або рускай даследчыкі лічылі супадзенне некаторых зяў беларускай мовы з польскай або рускай. Але ж наяўнасць такіх супадзенняў абсалютна натуральная ва ўмовах геаграфічнай блізкасці і генетычнай роднаснасці, такія мовы не могуць не мець агульных рыс. Грунтоўнае ж і абектыўнае вывучэнне беларускай мовы выяўляла наяўнасць у ёй вялікай колькасці спецыфічных, адметных і непаўторных рыс. Акрамя таго, вызначаючы статус мовы, нельга не ўлічваць асаблівасці гістарычнага развіцця народа, што памылкова рабілі многія тагачасныя лінгвісты.

У першай палове ХІХ ст. некаторыя вучоныя, пераважна польскія, пачынаюць праяўляць цікавасць да гісторыі, вуснай народнай творчасці, мовы беларускага народа, імкнучыся выявіць адметнасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Многія з іх рабілі гэта з мэтай даказаць, што беларуская мова - дыялект польскай. Аднак сярод даследчыкаў былі і такія, якія пераконваліся ў тым, што беларускі народ - самастойная этнічная адзінка са сваёй мовай, культурай, гісторыяй. Такім чынам узніклі меркаванні пра тое, што беларуская мова самастойная сярод іншых славянскіх моў.

Асноўныя сілы даследчыкаў беларускай гісторыі, культуры і мовы ў першай палове ХІХ стагоддзя канцэнтраваліся ў Вільні. Віленскі універсітэт адыгрываў важную ролю ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Так, у 1817 годзе ўзнікла арганізацыя філаматаў, актыўнымі членамі якой былі А.Міцкевіч, Т.Зан, Я.Чачот, У.Ходзька і іншыя. Яшчэ актыўна вяліся спрэчкі аб самастойнасці беларускай мовы, калі А. Міцкевіч на лекцыі па славянскай літаратуры 21 студзеня 1842 года ў Парыжы сказаў: “На беларускай мове, якую называюць русінскай або літоўска-русінскай, размаўляе каля 10 мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана”. Такое ж цвёрдае перакананне было і ў Яна Чачота.

У першай палове ХІХ стагоддзя і з боку расійскай грамадскасці рабіліся захады да вывучэння Беларусі, яе культуры і мовы, але гэтыя спробы былі выпадковымі. Заснаванае ў 1811 годзе пры Маскоўскім універсітэце “Общество любителей российской словесности”, прыняўшы 25 кастрычніка 1819 года пастанову “О пользе собирания провинциальных слов”, надрукавала ў сваіх працах побач з рускімі некалькі беларускіх матэрыялаў. Перадавая грамадскасць ХІХ ст. добразычліва ставілася да беларускага народа, да яго мовы, культуры, гісторыі. Сярод іх былі такія дзеячы рускай культуры, як А.С.Пушкін, В.Р.Бялінскі, А.І.Герцэн, М.А.Дабралюбаў, М.Г.Чарнышэўскі, М.Бакунін, а таксама Т.Нарбут, У.Сыракомля і іншыя.

У выключна неспрыяльных умовах ХІХ ст. адраджалася беларуская нацыянальная літаратура. Нацыянальныя інтарэсы беларускага народа былі сфармуляваны ў газеце “Мужыцкая праўда”, якую выдаваў К.Каліноўскі і яго паплечнікі напярэданні і падчас паўстання 1863 года.

Актыўна гаворыў пра неабходнасць захавання і адраджэння беларускай мовы Ф.Багушэвіч. У прадмове да зборніка “Дудка беларуская” (Кракаў, 1881) пад псеўданімам Мацей Бурачок ён горача абараняў правы беларускага народа і яго мовы на самастойна ...........

Страницы: [1] | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |








 
 
Показывать только:



Портфель:
Выбранных работ  

На данный момент в нашей базе:
Рефераты: 23980
Курсовые работы: 21533
Доклады: 1070
Шпаргалки: 571
Дипломные работы: 5897
Учебные пособия: 529
Статьи: 854
Контрольные работы: 9919
Книги: 207
Практические работы: 370
Аттестационные работы: 98
Тесты: 73
Лекции: 876
Творческие работы: 292
Научные работы: 271
Отчеты по практике: 716
Авторефераты: 867
Презентации: 340
Биографии: 50
Монографии: 38
Методички: 633
Курсы лекций: 509
Лабораторные работы: 508
Задачи: 107
Бизнес Планы: 153
Диссертации: 83
Разработки уроков: 24
Конспекты уроков: 41
Магистерские работы: 54
Конспекты произведений: 27
Анализы учебных пособий: 8
Краткие изложения: 59
Материалы конференций: 15
Сочинения: 122
Эссе: 99
Анализы книг: 30
Топики: 74
Тезисы: 10
Истории болезней: 344

Всего работ: 71451
Рубрики по алфавиту:
А Б В Г Д Е Ж З
И Й К Л М Н О П
Р С Т У Ф Х Ц Ч
Ш Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я

 

 

Ключевые слова страницы: Развіццё беларускага мовазнаўства ў 19 - пачатку 20 стагоддзя | курс лекций

СтудентБанк.ру © 2013 - Банк рефератов, база студенческих работ, курсовых и дипломных работ, шпаргалок и докладов по различным дисциплинам, а также отчеты по практике и многое другое - бесплатно.
реклама на сайте
Лучшие лицензионные казино с выводом денег