Главная   Добавить в избранное Развіццё беларускага мовазнаўства ў 19 - пачатку 20 стагоддзя | курс лекций


Бесплатные Рефераты, дипломные работы, курсовые работы, доклады - скачать бесплатно Бесплатные Рефераты, дипломные работы, курсовые работы, доклады и т.п - скачать бесплатно.
 Поиск: 


Категории работ:
Рефераты
Дипломные работы
Курсовые работы
Контрольные работы
Доклады
Практические работы
Шпаргалки
Аттестационные работы
Отчеты по практике
Научные работы
Авторефераты
Учебные пособия
Статьи
Книги
Тесты
Лекции
Творческие работы
Презентации
Биографии
Монографии
Методички
Курсы лекций
Лабораторные работы
Задачи
Бизнес Планы
Диссертации
Разработки уроков
Конспекты уроков
Магистерские работы
Конспекты произведений
Анализы учебных пособий
Краткие изложения
Материалы конференций
Сочинения
Эссе
Анализы книг
Топики
Тезисы
Истории болезней

 

Развіццё беларускага мовазнаўства ў 19 - пачатку 20 стагоддзя - курс лекций


Категория: Курсы лекций
Рубрика: Иностранные языки и языкознание
Размер файла: 52 Kb
Количество загрузок:
24
Количество просмотров:
3595
Описание работы: курс лекций на тему Развіццё беларускага мовазнаўства ў 19 - пачатку 20 стагоддзя
Подробнее о работе: Читать или Скачать
Смотреть
Скачать


ы Е.Раманаў вывучаў асаблівасці гаворак на гэтых тэрыторыях. Уласныя назіранні ён выклаў у шэрагу публікацый. Першую спробу апісаць гаворкі Магілёўскай губерніі на аснове звестак, сабраных падчас экспедыцыі 1886 г., Е.Раманаў зрабіў у прадмове да 3-га выпуску “Белорусского сборника” (1887 г.). Некаторыя звесткі па лексіцы, марфалогіі, сінтаксісе і акцэнталогіі гэтых гаворак былі ім апублікаваны у 1897 г. як адказы на пункты “Праграмы для збірання асаблівасцей гаворак беларускай мовы”, складзенай Я.Карскім.

Новыя факты, назапашаныя падчас наступных 5-ці экспедыцый, былі часткова выкарыстаны ў публікацыі “Матэрыялы для вывучэння гаворак Магілёўскай губерніі” (1902 г.).

Падагульненнем вынікаў усяго папярэдняга вывучэння гаворак Магілёўшчыны зявілася праца “Гаворкі Магілёўскай губерніі”, якую Е.Раманаў меркаваў выдаць у якасці 10-га выпуска “Белорусского сборника” (напісана ў 1918 г., у перакладзе на беларускую мову апублікававана Інбелкультам толькі ў 1928 г.). Свае назіранні над гаворкамі Віцебскай губерніі даследчык выклаў у “Матэрыялах па гістарычнай тапаграфіі Віцебскай губерніі. Павет Веліжскі” (1899 г.). У гэтых працах аўтар на аснове фанетычных, граматычных і лексічных асаблівасцей дае класіфікацыю гаворак Магілёўскай і Віцебскай губерняў, якая не поўнасцю адпавядае сучасным класіфікацыям, аднак на той час была вельмі каштоўнай. Важнай крыніцай першапачатковага рассялення плямён , іх пазнейшых геаграфічных перамяшчэнняў, фарміравання народнасцей і г.д. Е.Раманаў лічыў тапаніміку, якой займаўся з 1866 г. у Магілёўскай і Віцебскай губернях.

На жаль, большасць сабраных Е.Раманавым матэрыялаў загінула. Убачылі свет толькі тыя, што адносіліся да Веліжскага павета Віцебскай губерні. Яны выкладзены і прааналізаваны ў працы “Агульны нарыс Віцебскай губерні. Павет Веліжскі” (1898 г.).

Вынікам уважлівага вывучэння тагачаснай лінгвістычнай літаратуры і абагульнення свайго педагагічнага вопыту зявілася стварэнне Е.Раманавым падручніка па рускай мове для павятовых вучылішчаў і першага класа сярэдніх навучальных устаноў. Ён выйшаў у 1881 г. у Вільні пад назвай “Падручнік рускай граматыкі. Выпуск 1. Этымалогія” і змяшчаў кароткія звесткі па фанетыцы, марфалогіі і арфаграфіі рускай мовы. Падручнік некалькі разоў перавыдаваўся - у 1885 г. у Маскве, у 1895 г. - у Гродне, у 1904 г. - у Магілёве.

Вялікая заслуга Е.Раманава ў выданні пісьмовых помнікаў.Так, ён упершыню апублікаваў са сваімі прадмовамі і навуковымі каментарыямі “Граматыку Стэфанія Баторыя 1 сакавіка 1581 г., якую далі Васілю Няміру як пацверджанне праў на яго валоданне невялікімі сёламі Галавенчыцы, Цёплае і Любаны” (1900 г.); “Зборнік беларускіх замоў пачатку ХІХ ст.” (1901 г.); “Апісанне крычаўскага графства 1786 г.” Андрэя Меера (1901 г.) і некатоыя іншыя.

Е.Раманаў усё жыццё прысвяціў збіранню і даследаванню матэрыялаў духоўнай кульуры беларускага народа, яго мовы. На гэтай ніве ён працаваў нястомна і самааддана. Творчая спадчына яго надзвычай багатая і каштоўная.

Пасля смерці І.І.Грыгаровіча Аддзяленне рускай мовы і славеснасці стала шукаць новага складальніка беларускага слоўніка і спыніла свой выбар на Станіславе Паўлавічы Мікуцкім (1815-1890). Ён быў кандыдатам Маскоўскага універсітэта, пасля доўгі час працаваў дацэнтам кафедры параўнальнага мовазнаўства ў Варшаўскім універсітэце. Каб працягваць работу па складанні беларускага слоўніка, неабходна было падарожжа па Беларусі і Літве з мэтай збору матэрыялу. Падарожжа С.Мікуцкага пачалося ў жніўні 1853 года, а ўжо 14 снежня гэтага ж года на пасяджэнні Аддзялення слухалі яго першую пісьмовую справаздачу аб пачатку падарожжа па Беларусі. У красавіку 1854 г. С.Мікуцкі выслаў з Вільні на адрас Аддзялення беларускія валачобныя песні і 200 беларускіх слоў. З гэтага часу на працягу 1854 і 1855 гг. даследчык рэгулярна высылаў у Пецярбург па некалькі соцень слоў.

С.Мікуцкі шмат працаваў у бібліятэках Вільні, наведваў мясцовых вучоных, імкнучыся сабраць як мага больш звестак паводле сваёй праграмы. Тэарэтычныя высновы, этымалагічныя пошукі С.Мікуцкага, якія ён выклаў у 9-ці сваіх справаздачах, больш адносяцца да літоўскай мовы. На тэрыторыі Беларусі ён запісваў фальклорныя творы і лексіку да беларускага слоўніка. Плённасць і выніковасць работы С.Мікуцкага была ацэнена ў АН, і тэрмін яго камандзіроўкі прадоўжыўся да жніўня 1856 г.

У архіве АН СССР у фондах І.Сразнеўскага ёсць картатэка на 2010 слоў над назвай “Белорусские слова”, аўтарам якой хутчэй за ўсё быў зяўляецца С.Мікуцкі. З прыкладаў відаць, што слоўнік, хоць і непаслядоўна, адлюстроўвае асноўныя фанетычныя асаблівасці беларускай мовы (пераход [е] у [я] у першым пераднаціскным складзе, зацвярдзелы [р], падаўжэнне зычных, пераход [л] у [ў] / не крычаў/). У слоўнік трапіла перш за ўсё ўласнабеларуская лексіка; ёсць таксама словы, запазычаныя з іншых моў, дзіцячая лексіка і гукапераймальныя словы. На картках занатаваны фанетычныя і марфалагічныя варыянты слоў (агруст і агрэст). Тлумачэнні даюцца пры адным з іх, астатнія маюць адсылкі да папярэдняга слова. Самую шматлікую групу складаюць назоўнікі, прыметнікі і дзеясловы; значна менш прыслоўяў, выклічнікаў, амаль няма лічэбнікаў, займеннікаў, службовых часцін мовы. Слоўнік-картатэка С.Мікуцкага дасканалы ў лексікаграфічных адносінах. Аўтар абазначыў націск у словах, распрацаваў сістэму граматычных памет. Да назоўнікаў дадаюцца канчаткі формы Р. скл. адз. ліку, вызначаецца род, у асобных выпадках лік. У прыметніках абазначаюцца канчаткі жаночага і мужчынскага роду адзіночнага ліку. Дзеясловы закончанага і незакончанага трывання змяшчаюцца ў адным слоўнікавым артыкуле з абазначэннем канчаткаў 1 і 2 асобы адз. ліку. Асобныя словы маюць толькі звесткі аб іх прыналежнасці пэўнай часціне мовы. Беларускія словы перакладаюцца на рускую мову адным або некалькімі адпаведнікамі-сінонімамі. Вельмі часта аўтар карыстаецца і апісальнымі тлумачэннямі. Пры некаторых рэестравых словах ёсць этнаграфічныя, этымалагічныя звесткі. Да беларускіх назваў раслін, жывёл, птушак змешчаны адпаведныя лацінскія тэрміны. У слоўніку шмат ілюстрацыйнага матэрыялу - урыўкаў з народных песень, прыказак, прамавак. Слоўнік С.Мікуцкага складзены ў 1854-1855 гг., ахоплівае 2010 слоў. Гэтая праца больш дасканалая, чым “Словарь белорусского наречия” П.Шпілеўскага і рукапіснае “Собрание белорусских слов по алфавиту” (1851 г.) І.Насовіча. Слоўнік С.Мікуцкага адначасова дае пэўныя звесткі пра беларускую мову сярэдзіны ХІХ ст. і будзе прыдатны пры складанні слоўніка ...........

Страницы: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | [7] | 8 | 9 | 10 |








 
 
Показывать только:


Портфель:
Выбранных работ  

На данный момент в нашей базе:
Рефераты: 23980
Курсовые работы: 21533
Доклады: 1070
Шпаргалки: 571
Дипломные работы: 5897
Учебные пособия: 529
Статьи: 854
Контрольные работы: 9919
Книги: 207
Практические работы: 370
Аттестационные работы: 98
Тесты: 73
Лекции: 876
Творческие работы: 292
Научные работы: 271
Отчеты по практике: 716
Авторефераты: 867
Презентации: 340
Биографии: 50
Монографии: 38
Методички: 633
Курсы лекций: 509
Лабораторные работы: 508
Задачи: 107
Бизнес Планы: 153
Диссертации: 83
Разработки уроков: 24
Конспекты уроков: 41
Магистерские работы: 54
Конспекты произведений: 27
Анализы учебных пособий: 8
Краткие изложения: 59
Материалы конференций: 15
Сочинения: 122
Эссе: 99
Анализы книг: 30
Топики: 74
Тезисы: 10
Истории болезней: 344

Всего работ: 71451
Рубрики по алфавиту:
А Б В Г Д Е Ж З
И Й К Л М Н О П
Р С Т У Ф Х Ц Ч
Ш Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я

 

 

Ключевые слова страницы: Развіццё беларускага мовазнаўства ў 19 - пачатку 20 стагоддзя | курс лекций

СтудентБанк.ру © 2013 - Банк рефератов, база студенческих работ, курсовых и дипломных работ, шпаргалок и докладов по различным дисциплинам, а также отчеты по практике и многое другое - бесплатно.
реклама на сайте
Лучшие лицензионные казино с выводом денег