i>, хутка), гукапераймальныя словы (шусь, бразь). Складальнік выкарыстаў розныя спосабы тлумачэння слоў: 1) пераклад на рускую мову адным ці некалькімі блізказначнымі словамі (волоцуга - бродяга); 2) апісальнае тлумачэнне (ліпоўка - кадка, выдолбленая из одного дерева (для мёда); 3) тлумачэнне праз этымалагічныя даведкі і параўнанні з іншымі мовамі (коваль - кузнец, древнее: ковачъ от ковати). Рэестравыя словы маюць граматычныя паметы: называецца часціна мовы, пры дзеясловах - трыванне. У сваім слоўніку П.Шэйн фіксуе варыянты слоў, якія адрознаваюцца гукавым ці марфалагічным складам, словы з іншым значэннем, чым у слоўніку І. Насовіча, на які ён абапіраўся.
Захаваўся рукапісны “Словарный материал по белорусскому наречию” П.Шэйна, сабраны ў розных мясцінах Беларусі. Гэта чарнавыя матэрыялы для слоўніка з 221 слова, тлумачэнні маюць толькі 139, націск у словах не абазначаецца. Семантыка слоў раскрываецца пераважна шляхам філалагічнага апісання і з дапамогай рускіх адпаведнікаў.
Невялікую картатэку (171 картка) складаюць словы, занатаваныя П.Шэйнам у Рэчыцкім, Мазырскім, Слуцкім, Пружанскім, Магілёўскім, Барысаўскім, Бабруйскім, Мінскім і іншых паветах. Націск тут таксама не абазначаецца. Адзіных правілаў лексікаграфічнай апрацоўкі слова П.Шэйн не прытрымліваўся:ён выяўляў і занатоўваў толькі значэнні. Часцей за ўсё тлумачэнне даецца апісальным спосабам, а таксама пры дапамозе рускіх адпаведнікаў.
У кароткім аглядзе свайго падарожжа па Беларусі з мэтай даследаваць беларускія гаворкі і збіраць помнікі вуснай народнай творчасці П.Шэйн у лютым 1878 г. пісаў, што праверыў і папоўніў вялікай колькасцю слоў слоўнік І.Насовіча. 43 карткі з жаночымі імёнамі і 73 з мужчынскімі, запісаныя ў Гродзенскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях, складаюць своеасаблівы слоўнічак “Собственные имена белорусские”; у ім да рускіх імёнаў падаюцца адпаведныя беларускія і іх памяншальна-ласкальныя формы (Василий - Василь, Василько, Базыль, Базылько, Базылечко).
Цікавы матэрыл занатаваны пад назвай “Слова, которыми приманивают и отгоняют разных домашних животных”, некалькі дзесяткаў слоў занатавана ў чарнавых запісах П.Шэйна - “Материалах, собранных во время командировки в Белоруссию”. У дзённіку П.Шэйна змешчаны заўвагі, якія адлюстроўваюць яго погляды на лексікаграфічную практыку, у прыватнасці, на “Слоўнік беларускай мовы” І.Насовіча, які лічыў абласным слоўнікам, а беларускую мову памылкова разглядаў як дыялект велікарускай.
Выртыя пільнай ўвагі лексікографаў “Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-западного края” П.Шэйна, у якіх змешчаны “Предметный указатель” больш чым на 700 слоў з тлумачэннямі. Пераважная частка слоў тут - народныя назвы жытла, гаспадарчых будынкаў, іх частак, адзення, ежы і пітва, раслін, хвароб, прыкмет і звычаюў. Самі тэксты “Материалов...” таксама насычаны беларускай лексікай, якая можа быць выкарыстана пры складанні слоўніка народных гаворак.
П.Шэйн - вядомы фалькларыст і этнограф, ён не пакінуў грунтоўнай мовазнаўчай працы, але сабраныя ім матэрыялы, якія рассыпаны ў розных выданнях, рукапісы, што засталіся ляжаць на піліцах архіваў, сведчаць аб тым, што ён любіў беларускае слова, беражліва збіраў і падрыхтаваў для беларускага слоўніка вялікую картатэку.
Багатая лексікаграфічнымі матэрыяламі спадчына М.Я.Нікіфароўскага. На працягу 1892-1899 гг. ён стварыў серыю замалёвак пад агульнай назвай “Очерки Витебской Белоруссии”; асобнымі выданнямі выйшлі “Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности” (Віцебск, 1895), “Простонародные приметы и поверья, суеверные обряды и обычаи, легендарные сказания о лицах и местах” (Віцебск, 1897), “Простонародные загадки” (Віцебск, 1898). Да кожнага нарыса, да кожнай кнігі дадаюцца заўвагі-слоўнічкі, у якіх тлумачыцца віцебская лексіка (больш за 2000 слоў).
Апісваючы побыт народа, прылады працы, М.Я.Нікіфароўскі ўводзіць у тэкст беларускія назвы з захаваннем асаблівасцей іх вымаўлення. Знаёмства з дадаткамі-слоўнікамі пацвярджае, што гэтага правіла М.Я.Нікіфароўскі прытрымліваўся цвёрда. Дыялектных слоў у пералічаных кнігах вельмі многа, асабліва ў раздзелах “Ежа”, “Адзенне”, “Хатнія збудаванні”. Сэнс некаторых слоў зразумелы з кантэксту, многія тлумачацца тут жа ў тэксце і падрадквымі каментарыямі. Словы ў каментарыях размяшчаюцца не ў алфавітным парадку, а ў той паслядоўнасці, у якой сустракаюцца ў тэксце (пад нумарамі), у словах (у тэксце і ў тлумачэннях) пазначаецца націск. Тлумачэнне пераважна апісальнае, зрэдку - рускімі адпаведнікамі. Асобныя словы аўтар суправаджаў вельмі дакладным апісаннем адпаведнага прадмета, і такое тлумачэнне набывае характар энцыклапедычнага артыкула. Аўтар прыводзіў усе вядомыя яму значэнні слова, а не толькі тое, у якім яно ўжыта ў тэксце. У заўвагах падаюцца, акрамя адзінкавых слоў, цэлыя гнёзды аднакаранёвых слоў. Каб чытач правільна ўспрымаў незразумелае слова і мог карыстацца ім, аўтар забяспечваў словы граматычнымі паметамі: называў часціну мовы, асаблівасці ўжывання, пры назоўніках падаваў канчатак у форме Р. скл. (а часам і само слова ў форме Р. скл.). М.Я.Нікіфароўскі не абмяжоўваўся звычайнымі каментарыямі да тэкстаў, а падаваў незразумелыя словы ў выглядзе лексікаграфічна апрацаваных артыкулаў: змяшчаў словы (і іх вырыянты) з пазначэннем націску, з граматычнымі характарыстыкамі да іх, з тлумачэннямі кожнага значэння. Нягледзячы на тое, што гэтыя дадаткі-слоўнічкі да этнаграфічных прац маюць немалую каштоўнасць, яны нагадваюць толькі фрагменты, матэрыялы да дыялектнага слоўніка.
Акрамя іх, сярод матэрыялаў П.Шэйна, удалося выявіць два рукапісныя слоўнікі М.Нікіфароўскага. Адзін з іх ахоплівае амаль 2000 слоў. Гэты слоўнік выкананы на тагачаснай стандартнай паперы, почырк выразны, каліграфічны. Відаць, рукапіс быў дасланы П.Шэйну з іншымі паперамі. Імя аўтара, час складання не пазначаны. Змест рукапісу сведчыў, што стварыў яго чалавек не выпадковы, а добра знаёмы з гаворкамі паўночна-заходняй Беларусі; каліграфія нагадвае почырк М.Нікіфароўскага, чыіх рукапісаў нямала ў фондзе П.Шэйна. Шляхам спецыяльных даследаванняў высветлілася, што рукапісны слоўнік сапраўды належыць М.Нікіфароўскаму і створаны ён на матэрыяле гаворак Віцебскага, Полацкага, Дрысенскага, ...........
Страницы: 1 | 2 | 3 | 4 | [5] | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
|