узор беларускай гаворкі пачатку ХVІ ст. У канцы працы аўтар змясціў невялікі слоўнік выбраных выразаў з прац Ф.Скарыны.
З іншых даследаванняў П.У.Уладзімірава пра асобныя помнікі старабеларускага пісьменства варта адзначыць артыкул “"Житие Святого Алексия, человека Божия" в западнорусском переводе конца ХV века”. Акрамя таго, П.Уладзіміравым быў зроблены агульны агляд помнікаў беларускага і ўкраінскага пісьменства - “Обзор южнорусских и западнорусских памятников письменности от ХІ до ХVІІ столетия”. Тут адзначана, што помнікі з беларускімі моўнымі рысамі вылучаліся ўжо з ХІІІ ст.
Грунтоўную работу ў распрацоўцы пытанняў гістарычнай граматыкі ў другой палове ХІХ ст. праводзілі такія вучоныя, як Аляксандр Апанасавіч Патабня, Піліп Фёдаравіч Фартунатаў, А.І.Сабалеўскі, Ігнат Ягіч. А.І.Сабалеўскі прааналізаваў моўныя асаблівасці каля 30 грамат ХІІІ-ХV стст., створаных у межах былых Полацкага і Смаленскага княстваў. Лінгвістычны аналіз гэтых помнікаў дазволіў аўтару апісаць смаленска-полацкі дыялект, які пазней, на яго думку, увайшоў у склад беларускай мовы. Вывучаў А.І.Сабалеўскі і пазнейшыя помнікі беларускага пісьменства - беларускія пераклады ХV ст., выданні Ф.Скарыны, мову якіх лічыў у сваёй аснове царкоўнаславянскай.
Гістарычная фанетыка і марфалогія зявіліся абектам увагі вядомага рускага лінгвіста Фёдара Іванавіча Буслаева.
У 1858 г. у Маскве выйшла яго праца “Опыт исторической грамматики русского языка”, наступныя выданні выходзілі пад назвай “Историческая грамматика русского языка”. Гэта праца ўяўляе сабой звязны нарыс, дзе разгледжаны граматычныя катэгорыі, формы і канструкцыі рускай мовы ў іх гістарычным асвятленні. У 1861 г. выйшла “Историческая хрестоматия по церковнославянскому и русскому языку”. У ёй пададзены тэксты старажытнага пісьменства з гісторыка-літаратурнымі і лінгвістычнымі каментарыямі.
Над вывучэннем беларускіх (заходнерускіх) летапісаў працавалі таксама С.Л.Пташыцкі, Аляксей Аляксандравіч Шахматаў, М.М.Карпінскі. М.М.Карпінскім быў прааналізаваны адзін з цікавых рэлігійных помнікаў - Чэцця 1489 г.
Грунтоўным вывучэннем беларускай мовы і культуры (у тым ліку этнаграфіі і гісторыі) займаўся Яўхім Фёдаравіч Карскі. У сваёй працы “К истории звуков и форм белорусского наречия” ён зрабіў глыбокі аналіз гісторыі беларускай мовы. У канцы ХІХ ст. Я.Карскі апублікаваў шэраг прац па гісторыі беларускай мовы, у тым ліку і доктарская дысертацыя “Западнорусские переводы псалтыри в ХV - ХVІІ вв.” (Варшава, 1896).
Вывучэннем помнікаў беларускага пісьменства займаліся таксама А.Брукнер, У.М.Перэтц, А.С.Архангельскі, А.С.Будзіловіч, С.К.Буліч, А.М.Весялоўскі, Ф.М.Ільінскі і інш. ...........
Страницы: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | [10] |
|