Главная   Добавить в избранное Развіццё беларускага мовазнаўства ў 19 - пачатку 20 стагоддзя | курс лекций


Бесплатные Рефераты, дипломные работы, курсовые работы, доклады - скачать бесплатно Бесплатные Рефераты, дипломные работы, курсовые работы, доклады и т.п - скачать бесплатно.
 Поиск: 


Категории работ:
Рефераты
Дипломные работы
Курсовые работы
Контрольные работы
Доклады
Практические работы
Шпаргалки
Аттестационные работы
Отчеты по практике
Научные работы
Авторефераты
Учебные пособия
Статьи
Книги
Тесты
Лекции
Творческие работы
Презентации
Биографии
Монографии
Методички
Курсы лекций
Лабораторные работы
Задачи
Бизнес Планы
Диссертации
Разработки уроков
Конспекты уроков
Магистерские работы
Конспекты произведений
Анализы учебных пособий
Краткие изложения
Материалы конференций
Сочинения
Эссе
Анализы книг
Топики
Тезисы
Истории болезней

 

Развіццё беларускага мовазнаўства ў 19 - пачатку 20 стагоддзя - курс лекций


Категория: Курсы лекций
Рубрика: Иностранные языки и языкознание
Размер файла: 52 Kb
Количество загрузок:
24
Количество просмотров:
3594
Описание работы: курс лекций на тему Развіццё беларускага мовазнаўства ў 19 - пачатку 20 стагоддзя
Подробнее о работе: Читать или Скачать
Смотреть
Скачать


народных гаворак.

У гісторыі вывучэння беларускай мовы пачэснае месца належыць буйному беларускаму вучонаму Івану Іванавічу Насовічу (1788-1877). Сваю навуковую дзейнасць ён распачаў ва ўзросце 55 гадоў, калі скончыў працаваць на педагагічнай ніве і выйшаў у адстаўку. Аднак працягвалася даследчыцкая дзейнасць І.Насовіча працяглы час - амаль 30 гадоў. З 1844 г. ён клапатліва запісваў матэрыялы для слоўніка і ў 1848 г. пачаў яго ўкладанне. У 1850 г. І.Насовіч закончыў першае даследаванне з 4-х частак: 1. Опыт краткого филологического наблюдения о белорусском наречии; 2. Собрание белорусских слов по алфавиту; 3. Сборник белорусских пословиц; 4. Несколько белорусских басен, народных анекдотов и повестей. Першыя тры часткі аўтар даслаў у АН. Разгледзеўшы гэтыя матэрыялы, акадэмік І.Сразнеўскі даў высокую ацэнку дзейнасці І.Насовіча і раіў Аддзяленню рускай мовы і славеснасці прасіць І.Насовіча працягваць запісы народнай творчасці і дасылаць іх у АН. Да падборкі беларускіх прыказак і прымавак, якая была надрукавана ў “Известиях АН”, І.Насовіч склаў слоўнічак на 227 адзінак, які быў першай лексікаграфічнай спробай аўтара. Арыентуючыся на рускага чытача і дбаючы пра даходлівасць прыказак, І.Насовіч перакладаў незразумелыя словы, пры неабходнасці даваў апісальныя тлумачэнні. Першая частка “Опыт краткого филологического наблюдения о белорусском наречии” не была надрукавана і захоўваецца ў аддзеле рукапісаў бібліятэкі АН СССР, тут жа зберагаецца і другая частка Собрание белорусских слов по алфавиту. Гэтую працу сам аўтар не лічыў поўнай і бездакорнай. Слоўнічак займае 56 старонак і змяшчае 2224 артыкулы, а слоў значна больш, бо некаторыя артыкулы распрацаваны гнездавым спосабам. Для перадачы асаблівасцей беларускага вымаўлення аўтар распрацаваў сістэму ўмоўных скарачэнняў. У рэестр увайшла беларуская народная лексіка, уласныя імёны, гукапераймальныя словы, выклічнікі. Народная фразеалогія толькі часткова трапіла як ілюстрацыйны матэрыял. Фразеалагізмам звычайна даецца адвольны пераклад ці апісальнае тлумачэнне на рускай мове. У аснове будовы рэестру ляжыць алфавітны парадак размяшчэння слоў, але ў асобных выпадках ён парушаецца. Для вытворных слоў з выразнымі марфалагічнымі і сэнсавымі сувязямі І.Насовіч выбраў гнездавы метад групавання, пры якім загаловачнае слова з улікам алфавіту займае сваё месца ў рэестры, а вытворныя групуюцца вакол яго. Словы з павелічальнымі і памяншальнымі спосабамі таксама групуюцца пры асноўным слове. У слоўніку шмат полісемантаў. Амонімы падаюцца асобнымі артыкуламі. Нярэдка сустракаюцца фанетычныя, марфалагічныя варыянты слоў. Беларускія словы аўтар пераклаў на рускую мову адным або некалькімі адпаведнікамі. Семантычная характарыстыка слова даецца апісальна. Даволі часта аўтар падае этымалагічныя каментарыі да слоў. Граматычныя і стылістычныя паметы выкарыстоўваюцца рэдка, бессістэмна, непаслядоўна. Ілюстрацыйнаму матэрыялу аўтар не надаваў вялікага значэння, хаця пры жаданні І.Насовіч мог узбагаціць свой слоўінк вялікім, цікавым і каштоўным матэрыялам. “Собрание белорусских слов по алфавиту” - першая і не зусім дасканалая лексікаграфічная спроба І.Насовіча.

І.Насовіча не задавальняла аматарская праца ў галіне беларускай філалогіі, яму хацелася дасканала даследаваць беларускую лексіку, падрыхтаваць грунтоўнае выданне, якое пайшло б на карысць навуцы. Таму пасля смерці І.І.Грыгаровіча, які пачаў складаць “Словарь западнорусского наречия” і не давёў працу да канца, І.Насовіча настойліва прасіў Другое Аддзяленне АН даручыць яму скончыць працу. Такой згоды атрымаць не ўдалося. Яму прапанавалі на матэрыялах “Актов, относящихся к истории Западной России” (Спб., 1846-1853) скласці слоўнік старажытных слоў. І.Насовіч аддаў гэтай працы каля трох з паловай гадоў. У пачатку 1857 г. ён перадаў слоўнік у АН. Спецыяльная камісія станоўча ацаніла працу і рэкамендавала да друку, самога аўтара ў 1865 годзе ўзнагародзілі Увараўскай прэміяй, але слоўнік так і застаўся ляжаць у рукапісе. Слоўнік старажытнай мовы займае 1110 старонак вялікага фармату і налічвае каля 12 тыс. слоў. У слоўніку строга вытрыманы алфавітны парадак размяшчэння слоў, шырока выкарыстана сістэма адсылак. Кожнае загаловачнае слова мае свой сталы граматычны каментарый для кожнай часціны мовы: адзначаецца часціна мовы, род для назоўнікаў, трыванне для дзеясловаў і г.д. Стылістычныя паметы паказваюць сферу ўжывання слова, яго памяншальныя, зневажальныя формы і нш. Для тлумачэння беларускай лексікі выкарыстаны рускія адпаведнікі, апісанні, этымалагічныя каментарыі, параўнанні з іншымі мовамі. У склад слоўнікавых артыкулаў уваходзіць дакладна пашпартызаваны ілюстрацыйны матэрыял.

Трошкі пазней І.Насовіч склаў і 30 красавіка 1858 г. даслаў у АН слоўнічак-дадатак, куды ўвайшла лексіка, якая існавала ў беларускай мове, але не зафіксавана ў пісьмовых помніках. Гэты слоўнік з рэестрам у 2 слупкі займае больш чым 14 старонак і змяшчае 1086 слоў. Слоўнік старажытнай беларускай мовы разам з дадаткам пакуль што застаецца самай вялікай працай беларускай гістарычнай лексікаграфіі.

Ад задумы скласці грунтоўны слоўнік беларускай мовы І.Насовіч не адступаўся: з 1848 г. паралельна з іншымі заняткамі па беларускай філалогіі ён працаваў і над вялікім беларускім слоўнікам і не пераставаў хадайнічаць, каб атрымаць афіцыйную згоду на яго складанне. Нарэшце пасля доўгіх і настойлівых намаганняў у 1861 г. Аддзяленне рускай мовы і славеснасці АН прапанавала І.Насовічу падаць беларускі слоўнік на конкурс, дзе працу адзначылі Дзямідаўскай прэміяй (1863 г.). Толькі ў 1870 г. “Словарь белорусского наречия” быў надрукаваны. Гэты слоўнік атрымаў высокую ацэнку спецыялістаў. Ён павінен быў сістэматызаваць лексіку жывой народнай мовы і стаць крыніцай для лінгвістычных даследаванняў беларускай мовы і дапаможнікам пры чытанні старажытных помнікаў пісьменства. Асноўнымі матэрыяламі для слоўніка былі ўласныя запісы І.Насовіча з жывой народнай мовы. Адсюль аўтар выбіраў словы для рэестравай часткі слоўніка і ілюстрацыйны матэрыял. Запісы інтэнсіўна і пастаянна вяліся ў Магілёўскай губерні ў ваколіцах Мсціслава і склалі самую значную частку слоўніка. Матэрыялы для слоўніка таксама запісваліся ў Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях. У слоўнік уключана больш за 30 тыс. слоў жывой беларускай мовы сярэдзіны ХІХ ст. Праца ні ў чым не саступала лепшым слоўнікам таго часу, пра што сведчыць прысуджэнне І.Насовічу Дзямідаўскай прэміі. Сярод аналагічных лексікаграфічных выданняў той пары слоўнік І.Насовіча вылучаецца асаблівым падыходам да апісання беларускага дыялектнага слова, арыгінальным і спецыфічным спалучэннем розных слоўнікавых паказчыкаў і лексікаграфічных прыёмаў, уласцівых дыялектным, перакладным, тлумачальным і іншым тыпам слоўнікаў. Удалае спалучэ ...........

Страницы: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | [8] | 9 | 10 |








 
 
Показывать только:


Портфель:
Выбранных работ  

На данный момент в нашей базе:
Рефераты: 23980
Курсовые работы: 21533
Доклады: 1070
Шпаргалки: 571
Дипломные работы: 5897
Учебные пособия: 529
Статьи: 854
Контрольные работы: 9919
Книги: 207
Практические работы: 370
Аттестационные работы: 98
Тесты: 73
Лекции: 876
Творческие работы: 292
Научные работы: 271
Отчеты по практике: 716
Авторефераты: 867
Презентации: 340
Биографии: 50
Монографии: 38
Методички: 633
Курсы лекций: 509
Лабораторные работы: 508
Задачи: 107
Бизнес Планы: 153
Диссертации: 83
Разработки уроков: 24
Конспекты уроков: 41
Магистерские работы: 54
Конспекты произведений: 27
Анализы учебных пособий: 8
Краткие изложения: 59
Материалы конференций: 15
Сочинения: 122
Эссе: 99
Анализы книг: 30
Топики: 74
Тезисы: 10
Истории болезней: 344

Всего работ: 71451
Рубрики по алфавиту:
А Б В Г Д Е Ж З
И Й К Л М Н О П
Р С Т У Ф Х Ц Ч
Ш Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я

 

 

Ключевые слова страницы: Развіццё беларускага мовазнаўства ў 19 - пачатку 20 стагоддзя | курс лекций

СтудентБанк.ру © 2013 - Банк рефератов, база студенческих работ, курсовых и дипломных работ, шпаргалок и докладов по различным дисциплинам, а также отчеты по практике и многое другое - бесплатно.
реклама на сайте
Лучшие лицензионные казино с выводом денег